Капыльскі раенны краязнаўчы музей (з 2006 года – Дзяржаўная установа “Капыльскі раенны краязнаўчы музей”) быў заснаваны ў 1978 годзе, а першая экспазіцыя адкрыта 1 студзеня 1979 года ў гістарычным будынку былой скураной майстэрні.

З 1985 года яго кіраўніком па збору, захаванню і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны з’яўляецца Валянціна Леанідаўна Шуракова.

Сёння у збору музея унікальныя калекцыі абразоў, народнага ткацтва, выяўленчага мастацтва, археалогіі. Агульная колькасць адзінак захоўвання - 24854. Да ліку ўнікальных экспанатаў адносяцца: фігурка сабачкі з гліны I-IV стст. н. э., пчаліныя соты і хірургічны нож XIII ст., арбалетны болт XVI ст. (адзіныя знаходкі на тэрыторыі Беларусі), накладка на рамень кан. IX - пач. X стст., медальён Св. Лаёлы сяр. XVII ст.

Найбольш цікавымі з'яўляюцца наступныя калекцыі: "Абразы", "Народнае ткацтва", "Археалогія", "Жывапіс", "Шкло і фарфор".

Паралельна з экскурсіямі ў музеі працуюць культурна-адукацыйныя праграмы: "Ліст з 1944 ..." "Пачатковая школа", "Падарожжа ў мінулае", "Рэчы з бабулінага гарышча".

У музеі працуюць 3 стацыянарныя экспазіцыі: “Археалагічная гісторыя Капыльшчыны”, “Мястэчка Капыль, “Трагедыя і подзвіг. Стагоддзе ХХ”

“Археалагічная гісторыя Капыльшчыны” ахоплівае прамежак часу ад старажытных часоў да пачатку XIX ст. У рамках экспазіцыі прадстаўлены знаходкі з археалагічных раскопак, якія праходзілі ў Капылі ў 1996-99 гг., 2004 г. Сярод іх:

- дзіцячая цацка - фігурка сабачкі з гліны I - IV стст. н.э.,
- пчаліныя соты XIII ст.,
- хірургічны нож XIII ст. - адзіная знаходка на тэрыторыі Беларусі,
- наверша шлема XII - XIII стст. - трэцяя знаходка пасля Полацка і Бярэсця,
- арбалетны ніт XVI ст. (рэдкі тып, упершыню на Беларусі знойдзены пры раскопках замчышча ў г. Капылі ў 1999 г.),
- пацерка ад княжага галаўнога ўбору XII ст.,
- гаршчок з гліны XII ст.,
- накладка на рэмень канца IX ст. - пачатку X ст. (Скандынавія),
- медальён з выявай Св. Ігната Лаёлы XVII ст.

У раздзеле “Мястэчка Капыль” ўзноўлена архітэктурнае аблічча Капыля, прадстаўлена жыццё і побыт гараджан таго часу праз прадметы ўжытку, фатаграфіі, дакументы, кнігі, царкоўнае начынне.

Найбольш цікавымі экспанатамі ў экспазіцыі з'яўляюцца:
- піўная фарфоравая гуртка першай паловы XIX ст.(Германія),
- фарфоравая цукарніца з вечкам канца XIX ст., зробленая ў выглядзе барана, які сядзіць,
- масленіца фарфоравая ў выглядзе шынка канца IX ст.,
- фарфоравы збан і таз канца XIX ст.
- крэсла венскіх братоў Тонетц канца XIX ст.,
- ложак металічны 1874 г. (Варшава),
- покрыва на ложак з раслінным арнаментам выраблена на фабрыцы братоў Смаргуновых ў Маскве ў канцы XIX ст.,
- чамадан дарожны 1848 г.,
- чамадан дарожны канца XIX - пачатак XX ст.

“Трагедыя і подзвіг. Стагоддзе ХХ” - гэтая экспазіцыя ахоплівае храналагічныя рамкі 1900 - 1950 гг. і складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:
- "Падзеі і людзі 1900-1920 гг.",
- "Культурныя падзеі на Капыльшчыне канца XIX - пачатку ХХ стст.",
- "Калектывізацыя",
- "Палітычныя падзеі 30-х гг. ХХ ст.",
- "17-ы Цімкавіцкі Чырванасцяжны пагранічны атрад",
- "Нашы землякі - удзельнікі іспана-фінскіх падзей (1937-1939 гг.)",
- "Акупацыйны рэжым",
- "Лаўскі бой",
- "Партызанскі рух",
- "Вызваленне Беларусі",
- "Вызваленчая місія Чырвонай Арміі",
- "Пасляваеннае аднаўленне народнай гаспадаркі".

У вёсцы Вялешына Слабада-Кучынскага сельскага савета створаны Mузей этнаграфіі і побыту канца Х1Х – пачатку ХХ стагоддзяў. Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

- "Сялянскі побыт канца XIX - пачатак XX стст." (паказана музеефікавананая сялянская сядзіба з сапраўднымі прадметамі побыту),
- "Гісторыя пачатковай школы" (экспануецца сапраўдная парта для 3-х навучэнцаў, падручнікі, пісьмовыя прыналежнасці, глобус і іншыя прадметы канца XIX - пачатак XX стст.),
- "Мемарыяльны кабінет земляка, мастака , былога галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларусь» Г.М. Галубовіча".

У 2008 г. у вёсцы Семежава адкрыта экспазіцыя, прысвечаная жыццю і дзейнасці зямляка, акадэміка, Генеральнага канструктара па аўтамабільнай тэхніцы Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, Героя Беларусі Міхаіла Сцяпанавіча Высоцкага.

Экспазіцыя складаецца з двух тэматычных раздзелаў:

- "Этнаграфія і побыт бацькоўскага дома",
- "Вытворчая, акадэмічная і грамадская дзейнасць М.С. Высоцкага".

У 2004 годзе паводле рашэння Мінскага абласнога выканаўчага камітэта дырэктару музея В.Л. Шураковай была прысуджана спецыяльная прэмія ў намінацыі «Музейная справа».

Калектыў музея ў 2005 годзе быў узнагароданы дыпломам культуры Мінаблвыканкама як пераможца абласнога агляду-конкурса стану працы дзяржаўных музеяў вобласці, прысвечанага 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў намінацыі "Навукова-асветніцкая праца".

У 2006 годзе музей стаў пераможцам штогадовага спаборніцтва сярод аддзелаў культуры раённых выканаўчых камітэтаў і ўстаноў культуры вобласці на лепшую пастаноўку працы па развіцці культуры у намінацыі «Лепшы музей года».

У 2008 годзе «Капыльскі раённы краязнаўчы музей» быў намінаваны на адмысловую прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтваў «За духоўнае адраджэнне».

У 2009 годзе рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта калектыву музея была прысуджана адмысловая прэмія ў намінацыі «Музейная справа»u>.

У 2010 годзе «Капыльскі раённы краязнаўчы музей» быў узнагароджаны Дыпломам Прадстаўніцтва зарэгістраванага грамадства «Deutscher Volkshochschul – Verband e.V.» (Федэрацыйная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь за праект «Унёсак у сусветную культуру выхадцаў з Капыльшчыны, якія эмігравалі напачатку ХХ стагоддзя».

У 2011 годзе дырэктар музея ўзнагароджана нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўнёсак у развіццё культуры Беларусі».

У 2015 годзе музей атрымаў падзяку дырэкцыі Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі за актыўную працу па вывучэнні, захаванні і прапагандзе гісторыка–культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

У 2017 годзе у рамках абласнога конкурса "Творчы Алімп Міншчыны" музей атрымаў дыплом за высокія творчыя дасягненні у сферы мастацтва і культуры.
У 2017 годзе Валянціна Шуракова прызнана лепшай па прафесіі за 2016 год, узнагароджана Ганаровай граматай Капыльскага райвыканкама і занесена на раённую Дошку Пашаны.

У тякучым годзе дырэктар музея Валянціна Леанідаўна Шуракова стала адной з пераможцаў у намінацыі "За ўклад у развіццё духоўнасці і культуры" па выніках рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года - 2016".