Прысвечаны самай страшнай праяве антылюдскасці ў гады Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Капыльскага раёна, памяці пра загінулых, павазе да ацалелых і імкненню да паразумення і справядлівасці.

Экскурсійна-турыстычны маршрут знаёміць з гісторыяй габрэйскага насельніцтва мястэчка Капыль, якое ў канцы 19 – пачатку 20 стст. складала большую палову насельніцтва, а таксама з тэмай Халакоста на тэрыторыі Капыльскага раёна ў гады Другой сусветнай вайны. На тэрыторыі нашага раёна ў гета загінулі: Цімкавічы – 990 чалавек, Грозава – 612, Капыль – 2975.

Арыентоўны час праходжання маршруту – 2 – 3 гадзіны.
Працягласць маршруту – 3 - 5 км
Спосаб перасоўвання на маршруце – пешы.

Экскурсійна-турыстычны маршрут уключае наступныя аб'екты для наведвання: - ГУ «Капыльскі раённы краязнаўчы музей»: экспазіцыі «Мястэчка Капыль канца 19 – пачатку 20 стст.», «Трагедыя і подзвіг. Стагоддзе ХХ»,
- ацалелая габрэйская забудова Капыля канца 19 ст.,
- Алея Герояў,
- былы сінагагальны двор,
- тэрыторыя былога гета з памятным знакам,
- габрэйскія могілкі,
- памятны знак, усталяваны на месцы перапахавання расстраляных у Капыльскім гета,
- старыя габрэйскія могілкі з ацалелымі мацэвамі.

(Капыль – Цімкавічы – Вялікая Раёўка – урочышча «Гнілуха» – Старыца – Лавы)

- аповед пра бой у вёсцы Вялікая Раёўка - наведванне месца першага партызанскага бою ва ўрочышчы Гнілуха (помнік на месцы першага партызанскага бою 9 траўня 1942 года атрадаў ім.Чапаева, ім.Катоўскага, ім. Будзёнага з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Партызаны знішчылі 78 гітлераўцаў).

- партызанскія зямлянкі
- наведванне месца Лаўскага бою
- брацкая магіла партызан і помнік В.Драздовічу на могілках ў Клецішчах.

Тут 03.12.1942г. падчас карнай аперацыі нямецка-фашысцкіх захопнікаў супраць партызан брыгады ім. Варашылава перад узводам В.І. Драздовіча была пастаўлена заданне затрымаць гітлераўцаў у Лаўскім лесе. Партызаны ўладкавалі засаду каля вёскі Клецішча на могілках і 4 гадзіны стрымлівалі наступ ворага, адбілі 8 атак, знішчылі 85 фашыстаў. 18 партызан узвода В.І. Драздовіча загінулі пры выкананні баявога задання, у тым ліку і камандзір. Званне Героя СССР Вікенцію Іосіфавічу Драздовічу прысвоена 08.05.1965г.

У 1959г. на брацкай магіле ўсталяваны помнік - скульптура ваяра.

- наведванне Дота
- партызанская каша на вогнішчы
- наведванне Траецкай царквы ў вёсцы Цялядавічы

У Зялёны маршрут улучаны гісторыка-культурныя каштоўнасці (сядзібна-паркавы комплекс «Макраны»), помнікі гісторыі (ДОТ), помнікі архітэктуры (цэрквы ў вёсках Кіявічы і Лешня), рэгіянальнае свята па ткацтве «Млечны шлях ад рук бабулі», захаваныя культурныя традыцыі (ткацтва, калядны абрад «Цары»), наведванне гідралагічнага заказніка «Марачанскі», Семежаўскага канала, з насельнікамі, занесенымі ў Чырвоную кнігу (чорны бусел, каршачок), рэдкімі жывёламі (балацяная чарапаха, шыракапальцы рак).

Цікавымі з'яўляюцца Семежаўскі і Чырвона-Слабадское вадасховішча – адзін з рукатворных помнікаў прыроды, які прыцягвае да сябе энтузіястаў рыбнай лоўлі і аматараў актыўнага адпачынку.

Арыентавацца на маршруце дапамогуць інфармацыйныя шчыты, якія ўсталяваны на пешаходнай і роварнай сцежках, і пяць інфармацыйных паказальнікаў, якія даюць магчымасць самотнаму турысту дабрацца самастойна да прапанаваных аб'ектаў.