У 2004 годзе была адкрыта экспазіцыя «Археалагічная гісторыя Капыльшчыны са старажытных часоў да пачатку 19 стагоддзя».
Экспазіцыя пабудавана на сапраўдных знаходках археалагічных раскопаў, якія праходзілі ў г. Капыль ў 1996-99 гг. і 2004 г. Сярод іх:
- дзіцячая цацка - фігурка сабачкі з гліны 1-4 стст. н.э.,
- пчаліныя соты 13 ст.,
- хірургічны нож 13 ст. – адзіныя знаходкі на тэрыторыі Беларусі,
- наверша шлема 12 - 13 стст. – трэцяя знаходка пасля Полацка і Бярэсця,
- арбалетны болт 16 ст. (рэдкі тып, упершыню на Беларусі знойдзены пры раскопах Замкавай гары ў Капылі ў 1999 г.),
- пацерка ад княскага галаўнога ўбору 12 ст.,
- збан з гліны 12 ст.,
- накладка на ножны канца 9 - пачатка 10 ст. - Скандынавія.,
- медальён Св. Лаёлы сярэдзіны 17 ст. - Польшча.